Вс28052017

Последнее обновление:26.05.2017 | 14:26

Главная новость

Вершы Багдановіча натхнялі апазыцыянэраў падчас турэмных арыштаў

26-05-2017

Вершы Багдановіча натхнялі апазыцыянэраў падчас турэмных арыштаўНа вечарыне памяці Максіма Багдановіча ў Гомлі гучалі вершы паэта на беларускай, украінскай і латыскай мовах.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Январь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30          

Новости

Ліквідатар стварае музей памяці адселеных вёсак

varanec 31 01 17Чарнобыльскі ліквідатар з вёскі Вуць Добрушскага раёна стварае выставу памяці адселеных вёсак Брагіншчыны.

Адам Варанец, былы жыхар вёскі Астрагляды Брагінскага раёна, збірае прадметы вясковага побыту і фотаздымкі ў землякоў-перасяленцаў, каб адкрыць экспазіцыю ў гадавіну катастрофы на ЧАЭС:

– У нас была свая культура, матэрыяльная і духоўная, мова наша адрознівалася, і песні былі другія. У мяне ўзнікла ідэя захаваць тое, што засталося. Думаю, што памяшканне будзе ў мясцовым доме культуры, там ёсць пакой дзе мы можам найбольш каштоўную экспазіцыю зрабіць.

Адам Варанец – педагог і чарнобыльскі ліквідатар. Дзякуючы яму і ягонай жонцы Клаўдзіі тысячы вясковых дзяцей з забруджаных радыяцыяй раёнаў змаглі аздаравіцца ў Швейцарыі, Германіі і Італіі.

У красавіку 2016 года Адам і Клаўдзія Варанец ў складзе групы беларускіх ліквідатараў сустрэліся з Папай Рымскім Францішкам.

Беларускае Радыё Рацыя

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить