Вс20082017

Последнее обновление:18.08.2017 | 17:04

Главная новость

Алексіевіч у Гомелі

14-08-2017

Алексіевіч у ГомеліГомельцы сустрэлі Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч шматлікімі пытаннямі, воплескамі і падарункамі. Адмыслова да прыезду пісьменніцы гамяльчук Мікалай Ісачэнка пашыў 11-мятровы бел-чырвона-белы сцяг.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Март 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Новости

Гукаем вясну разам з музеем!

gukanne 14 03 17 118 сакавіка Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх жадаючых на архаічны абрад "Гуканне вясны".

Каляндар Гомельскага Палесся і Падняпроўя вылучаецца найперш сваім веснавым "модусам мыслення", г. зн. асаблівай распрацаванасцю, сэнсавай шматпланавасцю, багаццем формаў і факусіраваннем у святах веснавога цыкла ледзь не ўсіх ідэй каляндарнай звычаёвасці. Гуканне вясны, характэрнае перад усім для гэтай тэрыторыі, распачыналася яшчэ на Стрэчанне і заканчвалася пасля Вялікадня на Ушэсце. Веснавыі звычаі і песні сталі своеасаблівым гімнам жыцця ва ўсіх яго складальніках - у сям'і і каханні, у руплівай працы на полі і чаканні ўраджаю, у гадоўлі статка і гаспадарчых будзённых клопатах.

Разам з вамі мы:

Пойдзем на ўзбярэжжа р. Сож;

Паслухаем, ды падпяем сапраўдным архаічным веснавым спевам разам са спеўным гуртом вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна - "Стаубунскія вячоркі";

Паводзім карагоды, папяем ды пагуляем у вясёлыя гульні разам са спеўным гуртом ГМКГА "Талака";

Паспрабуем абрадавае печыва - птушачак;

Распалім абрадавае вогнішча;

Вырабім і спалім пудзіла Зімы;

Прыгатуем яечню ды блінцы на вогнішчы;

Патанчым пад гармонік;

Правядзем весела і карысна час.

Сустракаемся а 12-й гадзіне каля будынку Філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Даведкі па тэл.: (8029) 335-06-00 - Пятро

gukanne 14 03 17

vetka-museum.by

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить