Вт25072017

Последнее обновление:21.07.2017 | 16:06

Главная новость

В Гомеле 15 июля открыт первый в областном центре веревочный парк

17-07-2017

В Гомеле 15 июля открыт первый в областном центре веревочный паркПредложение по открытию первого веревочного аттракциона в городе принадлежит гомельскому предпринимателю Дмитрию Палийчуку.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Март 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Новости

Рэстарацыя замест музея?

gom fil 20 03 17Гомельскі філіял Веткаўскага музея можа спыніць існаванне. Пра гэта паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік падчас гарачай лініі.

На дадзены момант філіял размяшчаецца ў гістарычным будынку ў цэнтры горада. У планах чыноўнікаў перавезці музей у горад Ветку, што ў 25 км ад Гомеля. Пераезд хочуць прымеркаваць да прыезду ў красавіку кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі на Гомельшчыну. Загадчык філіяла Веткаўскага музея Пятро Цалка гаворыць, што музей стаў культурным цэнтрам у Гомелі.

Пятро Цалка:

– Кожны тыдзень тут праводзяцца майстар-класы і па танцах, і па спевах, і па ткацтве. У філіяле праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, у тым ліку і абрадавыя. Ужо прайшлі два рэгіянальныя фестывалі. Гэта тая супольнасць, якая збліжае людзей да традыцыйнай культуры, бо тут мерапрыемствы праводзяцца "не для птушачкі". Паглядзіце, цяпер дождж, а людзі ўсё роўна сабраліся на гуканне вясны. І мы гукаем не ў памяшканні, а як нашыя продкі, на вуліцы.

Пятро Цалка паведаміў, што музей штогод наведвае 10 тысячаў чалавек. – Для такой малой плошчы, як нашая, і для пяці чалавек персаналу, які працуе ў нас, хіба гэта не паказнік?

Наведнікі філіяла Веткаўскага музея інфармацыю аб закрыцці музея ўспрынялі негатыўна. Бо гомельскі філіял з'яўляецца не толькі цэнтрам захавання традыцыяй, але і стаў для гомельцам фарпостам беларушчыны.

Алена Ведзь:

– Людзі згубяць свае карані, паколькі ў Ветку не наездзішся. Тут быў асяродак нацыянальнай культуры. І ён быў блізка: у горадзе.

Маладзён:

– Гэта ненармальная сітуацыя, што могуць закрыць філіял. Таму што такой асветніцкай работы, якую праводзіць філіял Веткаўскага музея, не праводзіць ніводны музей.

Зміцер Кірэенка:

– Філіял на сённяшні дзень мае як мінімум адну імпрэзу ў месяц. Гэта месца, куды цікава хадзіць цягам цэлага года. Ты прыходзіш тут і ўвесь час нешта новае.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на месцы філіяла Веткаўскага музея можа з'явіцца рэстарацыя.

Юлія Сівец, Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить