Сб18112017

Последнее обновление:16.11.2017 | 12:05

Главная новость

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу Библии

14-11-2017

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу БиблииВ 2017 году в Беларуси отмечается уникальный юбилей - 500 лет Библии, напечатанной Франциском Скориной. Значимость этого события для нашей родины сложно переоценить.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Май 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        

Новости

"Ноч музеяў - 2017". Інтэрактыўная праграма "ВЯСЕЛЛЕ.BY"

nochmuzeev 19 05 1720 мая (субота) 2017 года з 18:00 - 23:00 Веткаўскі музей прыме ўдзел у міжнароднай акцыі "Ноч музеяў - 2017" з інтэрактыўнай праграмай "ВЯСЕЛЛЕ.BY"

Штогод філіял Веткаўскага музея ў Гомелі збірае аматараў традыцыйнай культуры "ўначы", каб паказаць экспазіцыі музея і пазнаёміць з традыцыйнай культурай беларусаў яшчэ глыбей. У гэты раз супрацоўнікамі музея выбрана адна з найцікавейшых тэм - беларускае вяселле. Што мы ведаем пра вяселле? Якія песні выконваліся? Які танцы? Што елі і што пілі беларусы на вяселлі? Пра ўсё гэта і не толькі ў наведвальнікаў музея будзе магчымасць дазнацца ў гэтую ноч.

Унікальныя выставачныя праекты і інтэрактыўныя пляцоўкі будуць працаваць, каб пашырыць веды наведвальнікаў пра музейнае жыццё, традыцыйную культуру і, уласна, пра беларускае вяселле.

Вясельнае шэсце, этна-кавярня, фота-выставы і музейныя экспазіцыі, бібліятэчная і дзічая пляцоўкі, фотапляцоўкі і кіно на свежым паветры, выстава-кірмаш рамёстваў, майстар-класы і, канешне, канцэртная праграма. На гэты раз добры настрой начнога музейнага жыцця будуць падтрымліваць: Школа дзіджэрыду "Рэха Зямлі", музычны праект "Стары Фальварак", музычны гурт "Бан-Жвірба", а таксам лідар этна трыо "Троіца" Іван Кірчук з аўтарскім монаспектаклем "Дарожка мая..."

Выставачныя пляцоўкі:

"Райскія птушкі ў рукапісах Веткі" (Рукапісы XVIII - XIX стст.);

"Людзі і птушкі" (вобраз птушкі ў традыцыйным мастацтве);

"Кветкі ля хаты" (акварэль і аўтарская вышыўка Ганны Пугачовай);

"Жывое рамяство" (інтэрактыўная выстава ткацтва);

"Белая птушка нявеста" (традыцыйны вясельны касцюм і атрыбутыка);

"Лета, зіма - і году няма" (фотавыстава Леаніда і Таццяны Сідарэнка).

Інтэрактыўныя пляцоўкі:

Дзіцячая пляцоўка: майстар-класы па вырабу тэкстыльных лялек, вырабу кветачак і вяночкаў, ткацтву, мега-пазлы;

Бібліятэчная пляцоўка: кнігі пра музеі свету з фондаў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі, інтэрактыўная гульня "Музейныя пошукі";

Фотазона: прадметы сялянскага побыту;

Зона майстар-класаў: выраб саламянага павука і саламянай птушкі, выраб "цікеткі", ткацтва;

Загадкі і пажаданні: традыцыйныя загадкі і пажаданні на чароўнай катальпе;

Этна-кавярня: бліны гатуюць у вас на вачах, гарбата з самавара, квас з шышак, традыцыйная выпечка, прагляд нямога кіно.

Канцэртная праграма:

18:00 - "Ляцелі галачкі ў тры радочкі..." (вясельнае шэсце ад цэнтральнага ўваходу ў Гомельскі парк);

"Што хацелі, то зрабілі" (вясельны абрад) пры падтрымцы фальклорнага калектыва "Стаўбунскія вячоркі";

Традыцыйныя танцы пад гармонь і дуду;

19:00 - Выступ школы дзіджэрыду "Рэха Зямлі" (Гомель);

20:00 - Выступ музычнага праекта "Стары Фальварак" (Гомель);

21:00 - Выступ лідэра этна-трыа "Троіца" Івана Кірчука з аўтарскай праграмай "Дарожка мая..";

22:00 - Выступ гурта "Бан-Жвірба".

Уваход на "Ноч музеяў" ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый, як заўжды, вольны.

nochmuzeev 19 05 17

vetka-museum.by

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить