Вс20082017

Последнее обновление:18.08.2017 | 17:04

Главная новость

Алексіевіч у Гомелі

14-08-2017

Алексіевіч у ГомеліГомельцы сустрэлі Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч шматлікімі пытаннямі, воплескамі і падарункамі. Адмыслова да прыезду пісьменніцы гамяльчук Мікалай Ісачэнка пашыў 11-мятровы бел-чырвона-белы сцяг.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Июнь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    

Новости

Маладых прафесіналаў вітаюць у Сусветным банку

world bank 19 06 17Сусветны банк запрашае на Праграму для маладых прафесіяналаў.

Праграма прызначана для кваліфікаваных ды матываваных кандыдатаў і спецыялістаў у галіне эканомікі, фінансаў, адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх навук, інжынірынгу, гарадскога планавання, сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і г.д. Таксама запрашаюцца кандыдаты-спецыялісты ў карпаратыўных сферах працы Сусветнага банку: камунікацый, інфармацыйных тэхналогій, кадраў, карпаратыўных фінансаў.

Вітаюцца таленавітыя кандыдаты ва ўзросце да 32 гадоў, якія маюць прагу да міжнароднага развіцця, зацікаўленыя працай у аперацыйным ці карпаратыўным сектары, а таксама ва ўдасканаленні лідарскіх якасцей і г.д.

Патрабаванні да кандыдатаў:

быць грамадзянам краіны-сябра Сусветнага банка;

узрост – да 32 гадоў (нарадзіцца пасля 1-га кастрычніка 1985 года);

валодаць доктарскай або магістарскай ступенню і працоўным досведам;

вольна размаўляць па-ангельску;

пажадана валодаць адной з працоўных моў Сусветнага банка: рускай, арабскай, кітайскай, французскай, партугальскай ці гішпанскай;

мець спецыялізацыю ў галіне эканомікі, фінансаў, адукацыі, аховы здароўя, грамадскіх навук, інжынірынгу, гарадскога планавання, сельскай гаспадаркі, прыродных рэсурсаў, камунікацый, інфармацыйных тэхналогій, кадраў, карпаратыўных фінансаў;

мінімум 3 гады адпаведнага прафесійнага досведу, звязанага з развіццём або працягнутае навучанне на доктарскім узроўні.

Фінансавыя ўмовы

З фінансавымі ўмовамі і падтрымкай (страхаванне, канкурэнтная грашовая дапамога, падатковае суправаджэнне і г.д.) можна азнаёміцца тут.

Умовы падачы заяўкі – на гэтай старонцы.

Дэдлайн – 28 ліпеня 2017 года.

adukacyja.info

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить