Пт22092017

Последнее обновление:22.09.2017 | 12:39

Главная новость

В Гомеле покажут корейское кино с белорусскими субтитрами

19-09-2017

В Гомеле покажут корейское кино с белорусскими субтитрамиС 21 по 24 сентября в к/т «Мир» пройдут Дни корейского кино. Зрители смогут бесплатно увидеть четыре фильма, в том числе «Дуресори: Голос Востока» с белорусскими субтитрами.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Сентябрь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  

Новости

У Гомелі паказалі “Маленькага прынца” па-беларуску

mp 11 09 17У Гомелі ўпершыню адбыўся беларускамоўны паказ мультфільма "Маленькі прынц".

На адзіны сеанс, дазволены ў абласным цэнтры, прыйшло больш за трыста чалавек. Прысутныя адзначаюць, што беларускамоўных паказаў у горадзе мусіць быць болей.

– Мы станоўча ставімся да прасоўвання беларускай мовы, таму мы тут. Я ўвогуле лічу, што ў кінатэатрах павінны быць сеансы на беларускай мове, хоць сам я і не гавару па-беларуску ў паўсядзённым жыцці. Але ўсё ж. Дзеці тут са мной.

– Не так шмат у нас беларускамоўных мультфільмаў, прычым у добрай якасці і на вялікім экране.

– У Гомелі гэта ўпершыню. Такога яшчэ не было.

Заснавальнік суполкі "Кінаконг" Андрэй Кім гаворыць, што беларускамоўны паказ мультфільма "Маленькі прынц" праходзіць паспяхова ва ўсіх гарадах.

– У нас агулам зараз больш за 9 тысяч наведнікаў толькі за 2017 год. І гэта ўключна з Гародняй і Магілёвам. Мы рабілі 6 паказаў у Гародні, і ўсе яны былі з аншлагамі. У Магілёве мы рабілі 3 паказы, і ўсе тры прайшлі з поўнымі заламі. На гэтым тыдні мы паставілі ў двух кінатэатрах, "Маленькага прынца" паказвалі кожны дзень. У Гомелі нам далі не тры, як у іншых гарадах, а толькі адзін сеанс. І ён дзённы, калі звычайна мы робім яго ў пятніцу ўвечары.

"Маленькага прынца" прадставіла ў гомельскім кінатэатры імя Калініна суполка "Кінаконг", якая займаецца прафесійнай агучкай кіно на беларускую мову.

mp 11 09 17

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить