Чт19102017

Последнее обновление:19.10.2017 | 11:54

Главная новость

В Гомельском общественно-политическом центре "Полесская-52" пройдет круглый стол по акциям нетунеядцев

16-10-2017

В Гомельском общественно-политическом центре "Полесская-52" пройдет круглый стол по акциям нетунеядцевВторое заседание Круглого стола «Год 1917-ый и современность» пройдет 19 октября в Гомельском общественно-политическои центре "Полесская-52".

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Октябрь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          

Новости

Стартаваў тыдзень супраць смяротнага пакарання

sm p 05 10 17З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі праходзіць традыцыйны тыдзень супраць смяротнага пакарання. Асноўнае пасланне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, якія будуць ладзіцца ў Мінску і рэгіянальных гарадах,

- "Смяротнае пакаранне – гэта мінулае". Праваабаронцы прапануюць шырэй паглядзець на смяротнае пакаранне і задумацца над тым, на якія страты яно выракае грамадства.

5 кастрычніка (чацьверг) у Гомелі адбудзецца прагляд і абмеркаванне мастацкага фільма "Сальвадор" (2006 г., рэжысёр Мануэль Уэргі) у Арт-прасторы "Каўчэг" (пр-т Перамогі, 2а). Пачатак у 18:30.

7 кастрычніка (субота) мясцовыя праваабаронцы і актывісты правядуць на вуліцах Гомеля інфармацыйныя акцыі з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

Праваабаронцы прапануюць усім жадаючым далучацца да Тыдня супраць смяротнага пакарання сваімі мерапрыемствамі і падтрымліваць акцыю ў сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty #AbolitionNow #Belarus #We4Life2017. Таксама спампоўвайце і раздрукоўвайце афішы Тыдня па спасылцы: http://bit.ly/2xPr91u

Сябра кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка напярэдадні адзначыў, што смяротнае пакаранне не з'яўляецца стрымліваючым фактарам здзяйснення цяжкіх крымінальных злачынстваў, пра што сведчыць нядаўняе жорсткае забойства ў Гомелі.

"Чалавек, здзяйсняючы злачынства, разлічвае пазбегнуць пакарання, якім бы яно ні было, а значыць розніцы ў тым, асудзяць яго на пажыццёвае пазбаўленне волі або да смяротнага пакарання, няма. Акрамя таго, злачынцы, якія ведаюць, што за зробленае іх чакае смяротнае пакаранне, часта здзяйсняюць новыя злачынствы, бо ведаюць, што больш страшнай меры пакарання ўжо не будзе - няма чаго губляць ", - перакананы праваабаронца.

Гомельская Весна

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить