Сб18112017

Последнее обновление:16.11.2017 | 12:05

Главная новость

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу Библии

14-11-2017

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу БиблииВ 2017 году в Беларуси отмечается уникальный юбилей - 500 лет Библии, напечатанной Франциском Скориной. Значимость этого события для нашей родины сложно переоценить.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Ноябрь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Новости

Гомельскія дэмсілы ўшанавалі памяць рэпрэсаваных у гады сталінізму

dziady 02 11 17 hКаля крыжа, усталяванага на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы, актывісты навялі парадак і ўзгадалі забітых у 1930-я гады беларускіх дзеячаў, а таксама сваіх родных.

Адзін з арганізатараў паездкі — Уладзімір Кацора —заклікае прысутных далучацца да змагання за адкрыццё архіваў КДБ.

— Мы з вамі тут для таго, каб адкрылася праўда. Будзе такая ініцыятыва, думаю, у гэтым месяцы збяромся, каб скласці зварот да уладаў, да КДБ, каб былі афіцыйна прызнаныя месцы і раскрытыя архівы, каб мы ведалі дакладна: колькі тут месцаў пахаванняў, дзе яны.

Грамадскі актывіст Уладзімір Няпомняшчых лічыць удзел у такіх мерапрыемствах абавязковым для кожнага прыстойнага чалавека.

— Рэпрэсіі ў нейкай ступені вяртаюцца. Ну, вядома, не ў такіх маштабах і не так сур'ёзна як у 1937 годзе, але рэпрэсіі ёсць і таму мы абавязаныя памятаць тых людзей, якія нявінна пацярпелі ад злачыннай улады.

Помны знак у выглядзе крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы паўстаў з ініцыятывы дэмакратычнага гарсавета Гомеля ў пачатку 1990-х гадоў. У гэтым месцы, у 30-я гады мінулага стагоддзя, супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі апанентаў савецкай улады.

dziady 02 11 17

dziady 02 11 17 1

racyja.com

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить