Вт23052017

Последнее обновление:22.05.2017 | 15:07

Главная новость

Вечар паэзіі Максіма Багдановіча пройдзе ў грамадска-палітычным цэнтры

22-05-2017

Вечар паэзіі Максіма Багдановіча пройдзе ў грамадска-палітычным цэнтры25 мая ў 18-00 у Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры "Палеская-52" адбудзецца вечарына, прысвечаная творчасці і жыццю Максіма Багдановіча, стогоддзе са дня смерці якога адзначаецца ў гэтым годзе.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Апрель 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 28 29 30

Новости

Гамяльчане ўшанавалі памяць ахвяраў катастрофы на ЧАЭС

charn 27 04 17Каля трох дзясяткаў чалавек усклалі кветкі і вянок да чарнобыльскай каплічкі, якая знаходзіцца ў мікрараёне Валатава.

Паводле прафсаюзнага актывіста Юрыя Рубцова, практычна ўсіх жыхароў Гомельшчыны можна лічыць пацярпелымі ад радыяцыйнага забруджання.

– Даніна памяці тым, хто загінуў у гэтай катастрофе. Толькі па гэтай прычыне прыйшоў. Таму што я і ўсе мае блізкія пацярпелі. У мяне сваякі былі адселены з вёсак. Думаю, што гэтая праблема актуальная і будзе актуальнай не толькі нашаму пакаленню, але і многім пазнейшым пакаленням.

Дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання Віктар Хоміч лічыць абуральным тое, што ў Беларусі не ўшанаваныя чарнобыльскія ліквідатары.

– І мне сёння сорамна за нашу краіну, за нашу ўладу, што яны нічога не зрабілі праз 31 год, каб такі мізер людзей, а іх не так многа, было каля 120 тысяч ліквідатараў, а зараз мы маем па апошніх звестках 56 тысяч, і нічога не зроблена для таго, каб гэтыя людзі адчувалі клопат дзяржавы.

Гомельшчына – найбольш пацярпелы рэгіён Беларусі ад катастрофы на ЧАЭС. У той ці іншай ступені каля 70% тэрыторыі вобласці забруджаныя радыёнуклідамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить