Вс25062017

Последнее обновление:23.06.2017 | 16:19

Главная новость

В ЖКХ должен придти частник

23-06-2017

В ЖКХ должен придти частникВ гомельском общественно-политическом центре прошел семинар «Как эффективно организовать содержание и обслуживание многоквартирного жилого дома в условиях коммунальной реформы».

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Июнь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    

Новости

Светлагорск: чыноўнікі і актывісты разам вырашаюць праблемы безбар’ернага асяродку

svetlagorsk-invalidy 15 06 17 1Прадстаўнікі Светлагорскай міжраённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "РАІК" і ПЦ "Вясна" правялі чарговы маніторынг безбар'ернага асяродку ў Светлагорску. У выніку гэтай працы, актывістамі было выяўлена мноства праблем, для вырашэння якіх зноўку было ініцыяванае правядзенне новай сустрэчы з гарадскімі ўладамі.

14 чэрвеня гэтая працоўная сустрэча адбылася. У ёй бралі ўдзел прадстаўнікі аддзялення РАІК і ПЦ "Вясна", чыноўнікі выканкама, іншых дзяржаўных структур. Пад час размовы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з праблемамі безбар'ернага асяродку ў горадзе і раёне. Вялася размова пра кепскі стан тратуараў, дарожнага пакрыцця, пра наяўнасць ў горадзе больш за 147 месцаў, дзе бардзюры робяць недасягальнымі месцы грамадскага карыстання для большасці асобаў з абмежаванымі магчымасцямі. Па ранейшаму захоўваецца праблемы з паркоўкамі і пандусамі каля гандлёвых кропак. Застаецца актуальнай праблема даступнасці многіх санітарных аб'ектаў. Камунальнікі не могуць іх перабудаваць, спасылаючыся на адсутнасць фінансавання. Такое тлумачэнне, мякка кажучы, незразумелае, бо праграмма па стварэнні даступнасці 2017 – 2021 г.г. прадугледжвае фінансаванне і ў гэтай сферы.

Аднак прадстаўнікі камунальных службаў паабяцалі, што гэтую праблему будуць вырашаць пры ўвядзенні новых аб'ектаў, якія будуюцца, і паступова мадэрнізаваць ужо дзеючыя.

Сябрамі РАІК была ўнесена прапанова для гарадскіх ўладаў: каб не марнаваць дарэмна народныя грошы, перад пачаткам будаўніцтва грамадскіх аб'ектаў склікаць камісію, ў склад якой уваходзілі б фізічна аслабленыя людзі, як гэта робіцца ў іншых гарадах.

Менавіта яны б і выступалі ў якасці экспертаў. Такім чынам, новыя аб'екты ўзводзіліся б без парушэнняў заканадаўчых норм.

"Таксама намі было прапанавана зрабіць у вялікіх магазінах зоны адпачынку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і фізічна саслабелых. Пры гэтым адзначаны і пэўныя станоўчыя моманты: з сёняшняга дня пачаліся работы па стварэнні нулявых бардзюраў у самым праблемным – 8-м мікрараёне, пра які мы вялі размову на папярэдняй сустрэчы" – паведаміла ўдзельніца сустрэчы Алена Маслюкова.

Дырэктары магазінаў "Марка" і "Мілавіца" выказалі згоду зрабіць сумеснымі намаганнямі агульны пандус, а кіраўніцтва выканкама зробіць афіцыйны зварот да кіраўніцтва вышэйназваных кампаній падтрымаць гэтую ініцыятыву і выдаткаваць фінансаванне.

svetlagorsk-invalidy 15 06 17

gomelspring.org

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить