Вс20082017

Последнее обновление:18.08.2017 | 17:04

Главная новость

Алексіевіч у Гомелі

14-08-2017

Алексіевіч у ГомеліГомельцы сустрэлі Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч шматлікімі пытаннямі, воплескамі і падарункамі. Адмыслова да прыезду пісьменніцы гамяльчук Мікалай Ісачэнка пашыў 11-мятровы бел-чырвона-белы сцяг.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Июнь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 23 24 25
26 27 28 29 30    

Новости

Сваякі асуджаных за наркотыкі зладзілі супольную малітву

malitva 22 06 17Актывісткі "Матчын рух 328" з Гомля, Жлобіна, Мазыра ўзялі ўдзел у Менску ў калектыўным маленні сваякоў асуджаных за наркотыкі.

Каля 200 чалавек з розных гарадоў Беларусі прыйшлі на малебен у Менск, у сабор ім св.Пятра і Паўла з партрэтамі сваякоў, каб супольна памаліцца, паставіць свечкі і запісаць відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі і дэпутатаў Парламента з заклікам да перагляду крымінальнага заканадаўства, стасоўна злачынстваў звязаных з наркотыкамі, у бок памяншэння тэрмінаў зняволення, размежавання адказнасці ў залежнасці ад вагі наркотыка, недапушчальнасці выкарыстання незаконных метадаў падчас следства, забароны правакацый.

"Мацярэй не спыняе ні ігнараванне іх інтарэсаў чыноўнікамі, ні адлегласць, - кажа актывістка "Матчынага руху 328" са Жлобіну Ліяна Шуба. – Мы патрабуем справядлівасці. Нельга даваць аднолькавыя тэрміны за продаж ці заховаўнне 0.05 г. і 1000 г. наркатычных рэчываў. Мы таксама супраць дыскрымінацыі зняволенных па гэтаму артыкулу: асобнае ўтрыманне, зялёныя нашыўкі на спецвопратке, адсутнасць амністыі і не выкарыстанне ўмоўна – датэрміновага вызвалення. Усе - роўныя перад законам".

Пасля малебна святар звярнуўся да прысутных з пропаведдзю, што наркотыкі - гэта агульная бяда і толькі праз малітву магчыма дараванне, пакаянне і адкупленне віны хлапцоў і дзяўчат, якія не змаглі супрацьстаяць спакусе.

"Яны тройчы вязні, - адзначыў святар айцец Аляксандр, - у літаральным сэнсе – вязні вязніцы, вязні сваёй залежнасці і вязні свайго сумлення".

Малебен у Менску ўжо трэцяе падобнае мерапрыемства. Падобныя малебны ўжо прайшлі ў Жлобіне і Магілёве, а ў ліпені запланавана супольная малітва сваякоў асуджаных за наркотыкі ў Вітэбску і Гомлі.

Аўтар: Ларыса Шчыракова

Гомельская вясна

Фота Уладзімір Марчанка

gomelspring.org

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить