Пн20112017

Последнее обновление:20.11.2017 | 13:34

Главная новость

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу Библии

14-11-2017

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу БиблииВ 2017 году в Беларуси отмечается уникальный юбилей - 500 лет Библии, напечатанной Франциском Скориной. Значимость этого события для нашей родины сложно переоценить.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Август 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      

Новости

Месяц фільмаў і дыскусіі пра "Чалавека" ў Гомелі

human 23 08 17Валантэрская Служба "Вясны" запрашае ўсіх ахвочых паглядзець і абмеркаваць усе тры часткі сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Артюса-Бертрана "Human" (арыгінал з рускімі субтытрамі), а першы з іх адбудзецца ўжо ў наступную сераду - 30 жніўня.

Што ж робіць нас людзьмі? Здольнасць любіць і змагацца? Тое, што мы смяемся? Плачам? Цікаўнасць? Імкненне да адкрыццяў? Рухомы гэтымі пытаннямі, рэжысэр і мастак Ян Артюс-Бертран правёў тры гады, збіраючы разам з камандай сапраўдныя гісторыі больш чым 2000 жанчын і мужчын з 60 краін, пры гэтым ніякіх асабістых дадзеных пра людзей у фільме няма. Гэта зроблена наўмысна, каб падкрэсліць падабенства 7 мільярдаў людзей, якія жывуць сёння на планеце Зямля.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах абсалютна бясплатны.

Таксама вас будзе чакаць кава/гарбата і печыўкі :)

Будзем рады бачыць усіх - прыходзьце!

Размовы, меркаванні, спрэчкі вітаюцца.

Дзе: КОВЧЕГ арт-прастора, пр. Перамогі, 2а, 2-гі паверх, Гомель

Калі: 30 жніўня, збіраемся з 18:15, пачынаем а 18:30.

human 23 08 17

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить