Пт22092017

Последнее обновление:22.09.2017 | 12:39

Главная новость

В Гомеле покажут корейское кино с белорусскими субтитрами

19-09-2017

В Гомеле покажут корейское кино с белорусскими субтитрамиС 21 по 24 сентября в к/т «Мир» пройдут Дни корейского кино. Зрители смогут бесплатно увидеть четыре фильма, в том числе «Дуресори: Голос Востока» с белорусскими субтитрами.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Август 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
29 30 31      

Новости

БНР і Гомельшчына ў новым адукацыйна-асветніцкім праекце KRAJAVID

krajavid. zastaukaЯкім быў лёс Гомельшчыны ў рэвалюцыйныя 1917-1918 гады? Хто прэтэндаваў на гэтыя землі? Ці мела БНР нейкае прадстаўніцтва на Гомельшчыне? Якія асобы спрыялі беларускай справе ў гэтым рэгіёне?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым адукацыйна-асветніцкім праекце KRAJAVID дае гісторык Валянціна Лебедзева.

 

Даведка:

Адукацыйна-асветніцкі праект KRAJAVID мае на мэце стварэнне відэа па гісторыі, культуры і адметнасцях нашага краю. На дадзены момант у межах праекта выйшла ўжо два відэа (папярэдняе – пра традыцыйнае ткацтва https://youtu.be/nVHTD6FVe70). Новыя выпускі выходзяць раз на тыдзень.

Яўген Меркіс, аўтар ідэі праекта KRAJAVID:

— Мы з гомельскай "Талакой" даўно займаемся вывучэннем мінулага нашага роднага краю. Пры гэтым кожны з нас штодня карыстаецца сацыяльнымі сеткамі, чытае навіны і артыкулы ў інтэрнэце, глядзіць відэа і слухае музыку. І ўсё гэта – у анлайне. Але разам з тым, шмат якія пытанні з гісторыі нашай роднай старонкі яшчэ застаюцца малавядомымі.

Таму мы вырашылі ствараць маленькія відэалекцыі і аповеды, каб любы ахвотны мог азнаёміцца з цэлым пластам ведаў у дасціпнай і прывабнай форме.

Мы спадзяемся, што нашыя відэа стануць базісам ведаў для беларусаў аб мінулым нашага краю. Заклікаем таксама знаўцаў па самых розных пытаннях далучацца да праекту і прапаноўваць свае тэмы для запісу. Ліставаць можна на Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить