Сб18112017

Последнее обновление:16.11.2017 | 12:05

Главная новость

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу Библии

14-11-2017

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу БиблииВ 2017 году в Беларуси отмечается уникальный юбилей - 500 лет Библии, напечатанной Франциском Скориной. Значимость этого события для нашей родины сложно переоценить.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Октябрь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          

Новости

Гомельцы дабіваюцца адкрыцця цалкам беларускамоўнага садка

belmova 16 10 17Некалькі грамадскіх арганізацый другога па велічыні горада Беларусі аб'ядналіся, каб распачаць супольную кампанію дзеля адкрыцця дзіцячай установы на роднай мове навучання.

На адрас кіраўніка гомельскага гарвыканкама Пятра Кірычэнкі былі адпраўленыя адпаведныя звароты.

Сябра «Гомельскага дэмакратычнага форума» Галіна Краўчанка лічыць абуральным тое, што ў паўмільённым горадзе не створана ўмоў для выхавання дашкалят на роднай мове.

— Мы, жыхары горада Гомеля, хочам, каб у нашым горадзе быў прынамсі адзін беларускамоўны садок. У Гомелі больш за трыста дзіцячых устаноў, а ёсць толькі адна група, якую набіраюць раз у чатыры гады. Гэта непарадак. Я сама маці, у мяне малое дзіця, і я з задавальненнем аддала б яго ў беларускамоўны садок.

Кіраўнічка Гомельскай гарадской філіі Таварыства беларускай мовы Алеся Аўласевіч заўважае, што праблемы з недахопам педагагічных кадраў для будучага беларускамоўнага садка быць не можа.

— Усе вузы, усе каледжы выкладаюць беларускую мову і методыку выкладання на беларускай мове. Гэта ўваходзіць у праграму навучання. І прадстаўнікі гарвыканкама не могуць казаць, што ў нас няма такіх беларускамоўных выкладчыкаў, бо тады паўстае пытанне: а як жа вы тады выпускаеце іх і чаму яны атрымліваюць дыплом?

У цяперашні час у Гомелі функцыянуе толькі адна беларускамоўная група для дзяцей дашкольнага ўзросту на базе садка №160. Набор у гэтую групу адбываецца раз на чатыры гады.

Беларускае Радыё Рацыя

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить