Сб18112017

Последнее обновление:16.11.2017 | 12:05

Главная новость

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу Библии

14-11-2017

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу БиблииВ 2017 году в Беларуси отмечается уникальный юбилей - 500 лет Библии, напечатанной Франциском Скориной. Значимость этого события для нашей родины сложно переоценить.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Октябрь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 27 28 29
30 31          

Новости

Гамельчукам паказалі фільм пра спецслужбы ГДР

gs 26 10 17У Гомлі ў межах вечароў нямецкага кіно адбываецца паказ трох фільмаў на нямецкай мове з рускімі субтытрамі "Жыццё іншых", "Заліковы препод", "Усходні вецер".


Паказ адбываецца ў кінатэатры “Мір”. На адкрыцці вечароў прысутнічала прадстаўніца нямецкай амбасады ў Беларусі. Паказ адбываецца ў межах тыдня нямецкай культуры ў Гомлі, упершыню за многія гады і мае на мэце больш блізкае знаёмства гамельчукоў з культурай, мовай і грамадствам Нямеччыны.

Найбольш актуальны фільм для сучаснай Беларусі – “Жыццё іншых”. Дзеянні стужкі адбываюцца ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя і распавядаюць пра спробы нямецкай дзяржбяспекі Штазі кантраляваць дзеячоў культуры ў ГДР. Галоўны герой – супрацоўнік Штазі, які пачынае сачыць і праслухоўваць вядомага нямецкага пісьменніка. Паступова супрацоўнік дзяржбяспекі пранікаецца сімпатыяй да пісьменніка і яго жонкі, пачынае актыўна ім дапамагаць, і нават уратоўвае галоўнага героя ад зняволення. Фільм апавядае пра метады, якімі карысталіся нямецкія спецслужбы каб псіхалагічна ламаць людзей, пра шырокае выкарыстоўванне праслухоўкі, псіхалагічнага ціску, пагроз, шантажу і гвалту ў дачыненні да “неблаганадзейных” грамадзян. Падчас прагляду стужкі міжволі ўзнікаюць прамыя аналогіі ў дзейнасці тагачаснай Штазі ў Нямеччыне і сучаснага КДБ у Беларусі, дзе спецслужбы таксама імкнуцца кантраляваць палітычныя і  культурныя працэсы ў краіне.

Фільм “Жыццё іншых” атрымаў мноства ўзнагарод на кінафестывалях, у тым ліку “Оскара” за лепшы замежны фільм.

Аўтар: Ларыса Шчыракова

Фота аўтара

Гомельская вясна


Добавить комментарий


Защитный код
Обновить