Сб18112017

Последнее обновление:16.11.2017 | 12:05

Главная новость

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу Библии

14-11-2017

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу БиблииВ 2017 году в Беларуси отмечается уникальный юбилей - 500 лет Библии, напечатанной Франциском Скориной. Значимость этого события для нашей родины сложно переоценить.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Ноябрь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Новости

Бацькоў дашкалят заклікаюць станавіцца на ўлік у беларускамоўныя групы

dzetachky 08 11 17Гомельскія моўныя актывісты дамагліся саступак ад уладаў у пытанні беларускамоўных груп і садочкаў. Кіраўнік гомельскай філіі Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны Алеся Аўласевіч атрымала адказ ад дэпутатаў гарсавета.

У дакуменце пазначаецца, што па хадайніцтве аддзела адукацыі гарвыканкама ў Гомелі пры пастаноўцы на ўлік дзяцей у дашкольныя ўстановы ў службе „Адно акно" бацькам прадаставіцца магчымасць выбара мовы навучання. Алеся Аўласевіч заклікае гомельскіх бацькоў дашкалятаў станавіцца на ўлік у беларускамоўныя групы.

– Бацькі, якія хочуць, каб іх дзеці навучаліся на беларускай мове, могуць прыходзіць у гарвыканкам і станавіцца ў гэтую чаргу. А гарвыканкам вырашае, што гэта будзе за садок, у якім раёне, хто там будзе выкладаць. То бок, практычныя пытанні на сябе бярэ гарвыканкам. Яны і кажуць, што садкоў шмат, выкладчыкаў беларускамоўных шмат, вось і паглядзім, што атрымаецца на практыцы. Цяпер усё ў нашых руках. Гэта сапраўдны выклік, бо да нас (у ТБМ) звяртаецца вельмі шмат бацькоў. Але вельмі важна, каб бацькі актывізаваліся, пайшлі ў выканкамы і сталі на ўлік.

У 2018-2019 гадах, паводле інфармацыі Гомельскага гарсавета, у Гомелі будуць дзейнічаць дзве беларускамоўныя групы для дашкалятаў у Чыгуначным і Савецкім раёнах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить