Пт28042017

Последнее обновление:27.04.2017 | 11:50

Главная новость

Этна-імпрэза* "Як пушчу стралу..."

26-04-2017

Этна-імпрэза* "Як пушчу стралу..."Гісторыя абраду з тысячагадовымі каранямі

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Апрель 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Новости

Гомельскія актывісты будуць дамагацца паляпшэння ўмоваў у ІЧУ

ichu 10 04 17Гомельскія дэмакратычныя актывісты маюць намер дабіцца паляпшэння ўмоваў утрымання ў ізалятары. Грамадзяне, якія адбывалі пакаранне за сакавіцкія акцыі пратэсту, скардзяцца на холад, антысанітарыю і кепскае харчаванне.

Гомельскі палітык Уладзімір Кацора падчас арышту сутыкнуўся з мноствам абуральных рэчаў

– Прывезлі нас у ІЧУ. Я адмовіўся здымаць трусы і прысядаць. Стаяў хвілін 10. Мне сказалі, што я да раніцы буду стаяць. Я ўсё ж такі адмовіўся. І калі мяне выпускалі, так яны гэтую працэдуру і не рабілі. Я ім сказаў, калі хочуць, няхай сілком здымаюць, а дабравольна я гэтага рабіць не буду.

Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў лічыць змаганне за годныя ўмовы ў ізалятары важнай задачай:

– Праблема псіхалагічная, калі чалавеку складана скардзіцца на тое, што ён быў нечага пазбаўлены, што яму было холадна ў камеры і так далей. Маўляў, мы мужныя і мусім гэта дэманстраваць. Насамрэч улада мусіць стварыць добрыя ўмовы для ўсіх людзей без выключэння, якія знаходзяцца ў зняволенні, у тым ліку ў ІЧУ.

Гомельскія актывісты намераныя распрацаваць стратэгію барацьбы за паляпшэнне ўмоваў утрымання вязняў у ізалятары часовага ўтрымання.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить