Пн25092017

Последнее обновление:22.09.2017 | 12:39

Главная новость

В Гомеле покажут корейское кино с белорусскими субтитрами

19-09-2017

В Гомеле покажут корейское кино с белорусскими субтитрамиС 21 по 24 сентября в к/т «Мир» пройдут Дни корейского кино. Зрители смогут бесплатно увидеть четыре фильма, в том числе «Дуресори: Голос Востока» с белорусскими субтитрами.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Апрель 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Новости

У Гомелі стартаваў сацыяльны праект «Жыві як гаспадар»

gomel 17 04 17У Гомелі стартаваў сацыяльны праект «Жыві як гаспадар», у межах якога жыхары абласнога цэнтра збіраюцца вырашаць набалелыя гарадскія праблемы.

У планах арганізатараў — стварэнне тэрытарыяльных саветаў, якія будуць змагацца за правы жыхароў пэўнага дому ці раёна. Каардынатар ініцыятывы Валеры Сляпухін распавёў пра планы ў межах праекта.

— Гэта праект грамадская салідарнасць, які будзе грунтавацца на салідарнасці самых жыхароў сваіх дамоў і раёнаў, якія будуць змагацца за свае правы і інтарэсы. У межах праекта мы плануем стварыць тэрытарыяльныя рады, якія на практыцы будуць займацца сваімі пытаннямі і пытаннямі сваіх жыхароў.

Жыхарка Гомеля Алена Сіняўская звярнулася да ініцыятараў праекта "Жыві як гаспадар" па дапамогу.

— На вуліцы касмічнай збіраюцца будаваць дамы і дзеля гэтага трэба прыбраць частку сасняку, які аддзяляе спальны раён горада ад прамзоны. Пакуль што гэта замарозілі, але дзе гарантыя, што заўтра не пачнецца зноў? Я проста сама выходжу на тых людзей, якія неяк у гэтым разбіраюцца, бо ў мяне таксама нейкі парог таго, што я ведаю, а людзі ведаюць нашмат больш, бо яны звярталіся і пісалі.

У межах новага праекта адбыўся круглы стол, удзельнікі якога вызначылі актуальныя для Гомеля праблемы. Сярод іх – ушчыльненне забудовы, пагаршэнне экалагічнай сітуацыі, рамонт пад'ездаў ды адсутнасць дыялогу з уладамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить