Чт19102017

Последнее обновление:19.10.2017 | 11:54

Главная новость

В Гомельском общественно-политическом центре "Полесская-52" пройдет круглый стол по акциям нетунеядцев

16-10-2017

В Гомельском общественно-политическом центре "Полесская-52" пройдет круглый стол по акциям нетунеядцевВторое заседание Круглого стола «Год 1917-ый и современность» пройдет 19 октября в Гомельском общественно-политическои центре "Полесская-52".

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Октябрь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          

Новости

Выстава «Майстры польскага малюнка» са збораў Падляшскага і Акружнога музеяў

mal 09 10 17 1Упершыню ў Гомелі будзе прадстаўлена больш за 300 графічных твораў польскіх мастакоў XIX-XX стагоддзяў.

Сярод аўтараў - вялікія майстры Польшчы - Юліюш Косак (1824-1899), Ян Матэйка (1838-1893), Міхал Элвіра Андрыёлі (1836-1893), Максіміліян Герымскі (1846-1874), Альфрэд Веруш-Кавальскі (1849-1915), Станіслау Віткевіч (1851-1915), Лявон Вычулкаўскі (1852-1936), Станіслаў Ігнацы Віткевіч «Віткацы» (1885-1939), Альфонс Карны (1901-1989) і інш.

Выставу адрознівае багатая жанравая разнастайнасць твораў. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты і карыкатуры, пейзажы і сюжэтныя замалёўкі, гістарычныя сцэны і фантасмагорыі.

Асаблівай увагі заслугоўваюць малюнак «Прадстаўленне Барбары Радзівіл польскай шляхце», выкананы адным з найбуйнейшых гістарычных жывапісцаў XIX стагоддзя Янам Матэйкай; «Пейзаж» Максіміліяна Герымскага; накіды, эскізыі Станіслава Віткевіча і яго сына і вучня; малюнкі аднаго з прадстаўнікоў мастацтва так званай Другой Рэчы Паспалітай (1918-1939) Станіслава Ігнацы Віткевіча (Віткацы).

Значную частку выставы складаюць яркія прыклады карыкатуры, мастацтва якой атрымала асаблівае прызнанне ў XIX стагоддзі. Гэта вострыя па сваіх характарыстыках і вельмі пластычныя ў графічным вырашэнні карыкатуры Чэслава Садоўскага (1902-1959), дабрадушныя шаржы Юзафа Бліхарскага (1886-1941), напоўненыя мяккім гумарам гратэскі Альфрэда Веруш-Кавальскага.

На выставе прадстаўлены выдатныя ўзоры жанру партрэта: «Партрэт Станіслава Віткевіча» Антонія Піятроўскага (1853-1924), «Партрэт Людвіка Гераніма Морштына» Людаміра Сляндзіньскага (1889-1980), «Партрэт Аляксандра Мана» Зыгмунта Бадоўскага (1875-1959) (1894) і Густава Пілаці (1874-1931) (1911), а таксама аўтапартрэты Браніслава Вішнеўскага (1866-1939), Тадэвуша Болаза (1910-1992), Чэслава Садоўскага.

Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з вельмі цікавым матэрыялам - творамі вядомых польскіх мастакоў, але і з'яўляецца прэзентацыяй Падляшскага музея ў Беластоку і Акружнога музея ў Сувалках, размешчаных у Падляшскім ваяводстве, бліжэйшым (разам з Люблінскім) па суседству з Беларуссю.

Падляшскі музей у Беластоку - самая буйная музейная ўстанова ў Падляшскім ваяводстве. Ён быў створаны ў 1949 годзе і ў цяперашні час, акрамя экспазіцыі ў Ратушы ў Беластоку, мае шэсць філіялаў: Гістарычны музей, Музей скульптуры Альфонса Карнага, Музей у Тыкаціне (Вялікая сінагога), Музей палацавых інтэр'ераў у Хорашчы, Музей у Бельску-Падляскім і Музей абразоў у Супраслі. Калекцыю Падляшскага музея складаюць зборы археалагічных помнікаў і выяўленчага мастацтва, яна ўключае творы знакамітых польскіх мастакоў, такіх як Яцэк Мальчэўскі, Вольга Базнаньская, Станіслаў Ігнацы Віткевіч, Ян Цыбіс і Аляксандр Штурман, а таксама работы майстроў віленскага мастацкага роду Балзукевічаў - Ёзэфа і Луцыі. Значнай часткай калекцыі з'яўляецца друкаваная графіка і малюнак.

Акружны музей у Сувалках быў заснаваны ў 1956 годзе. У калекцыі музея знаходзяцца зборы выяўленчага мастацтва, гісторыі, археалогіі і этнаграфіі. Сярод узораў выяўленчага мастацтва творы польскіх майстроў другой паловы XIX стагоддзя, звязаных з мастацкімі коламі Мюнхена, у тым ліку багаты збор жывапісных і графічных работ Альфрэда Веруш-Кавальскага, ураджэнца Сувалак. Філіяламі музея з'яўляюцца Музей імя Марыі Канапніцкай (з 1973) і Цэнтр сучаснага мастацтва - Галерэя Анджэя Струмілы (з 2008), з творчасццю якога наведвальнікі нашага музея змаглі пазнаёміцца ў 2015 годзе.

Праект арганізаваны пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.

mal 09 10 17

palacegomel.by

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить