Пн20112017

Последнее обновление:16.11.2017 | 12:05

Главная новость

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу Библии

14-11-2017

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу БиблииВ 2017 году в Беларуси отмечается уникальный юбилей - 500 лет Библии, напечатанной Франциском Скориной. Значимость этого события для нашей родины сложно переоценить.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Октябрь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
31          

Новости

Успаміны пра Халакост у Гомелі

holocaust 30 10 1776 гадоў таму нацысты расстралялі амаль усе габрэйскае насельніцтва горада Гомеля, якое засталося ў акупацыі.

Масавае знішчэнне габрэяў горада і наваколля пачалося такой жа марознай, як сёлета, восенню. Нягледзячы на тое, што з гэтага часу прайшло цэлае жыццё, памяць аб трагедыі дагэтуль балючая для ацалелых нашчадкаў, важная для ўсіх жыхароў горада. У гэтым годзе падставай успомніць пра падзеі Халакоста і ўшанаваць памяць жыхароў роднага горада для прадстаўнікоў габрэйскай абшчыны і гараджан Гомеля стаў спектакль Народнага габрэйскага самадзейнага тэатра «Шалом» пры ГА «Магілёўская габрэйская абшчына», якія называецца «Вы памятаеце гэтага хлопчыка?» рэжысёра Міры Джаліашвiлi.

Спектакль незвычайны тым, што заснаваны на сапраўдных успамінах «дзяцей вайны», у тым ліку, саміх «шаломаўцаў».

Гісторыі простых жыхароў беларускай вёскі, шчыра і кранальна расказаныя героямі п'есы, якія перажылі ў дзяцінстве вайну, акупацыю, смерць сяброў і блізкіх, зразумелыя і знаёмыя многім людзям старэйшага пакалення.

А незвычайны дынамічны сюжэт і натхнёная гульня самадзейных артыстаў зрабілі вiдовiшча яркім і запамінальным.

Жанчына плача на пастаноўцы пра Халакост у ГомеліНяма ў Гомелі габрэйскіх сем'яў, якiя не страцілі падчас вайны сваіх блізкіх. Пасля спектакля, гледачы ўспаміналі сваіх загінулых сваякоў і землякоў з такімі незвычайнымі ўжо для сучаснага жыхара беларускага горада імёнамі: Ічэ, Лейба, Двойра, Борух, Ісак, Меер, Сора і іншыя.

holocaust 30 10 17

Аўтар фота: А. Ліціна

nashkraj.info

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить