Пн20112017

Последнее обновление:16.11.2017 | 12:05

Главная новость

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу Библии

14-11-2017

Гомельчанам предложат сделать фото в образе Скорины и напечатать страницу БиблииВ 2017 году в Беларуси отмечается уникальный юбилей - 500 лет Библии, напечатанной Франциском Скориной. Значимость этого события для нашей родины сложно переоценить.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Октябрь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30          

Новости

Гомельскія журналісты заклапочаныя лёсам Жалана Віё

zhalan 31 10 17Сябры Гомельскай філіі "Беларускай асацыяцыі журналістаў" набылі прадукты і гігіенічныя наборы, каб перадаць зняволенаму грамадзяніну Францыі ў мясцовы СІЗА.

Паводле ініцыятара акцыі, кіраўніка Гомельскай філіі БАЖ Анатоля Гатоўчыца, журналісты не могуць заставацца ў баку ад праблемы, з якой сутыкнуўся малады калега з Францыі:

– Пастараемся сустрэцца з начальнікам следчага ізалятара і, калі гэта магчыма, пабачыцца з самім Жаланам Віё. Вядома, пастараемся знайсці перакладчыка з французскай мовы, каб усё ж такі высветліць, што з ім здарылася і ў чым ён мае патрэбу.

Сябра БАЖ Марыя Шыманоўская звяртае ўвагу на негуманнае стаўленне да замежнага грамадзяніна з боку беларускай дзяржавы:

– Дзяржава паўстае перад вачыма свету дзікунскай. Людзі, якія не дазвалялі яму звязацца з роднымі, – гэта істоты, якіх назваць людзьмі немагчыма. Ёсць які закон ці не, але неабходна паведаміць родным. Ён жа згубіўся. Мы яму спачуваем і яго родным таксама.

24-гадовы Жалан Віё (Jolan Viaud) быў затрыманы на ўкраінска-беларускай мяжы ў пункце пропуску "Новая Гута" ў канцы верасня. Беларускія мытнікі выявілі ў замежніка адзін патрон. У лісце да родных Жалан Віё патлумачыў, што той патрон яму падарыў польскі сябар у якасці сувеніра. За незаконны зварот і перамяшчэнне праз мяжу боепрыпасаў французу пагражае да сямі гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота ladepeche.fr

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить