Сб23092017

Последнее обновление:22.09.2017 | 12:39

Главная новость

В Гомеле покажут корейское кино с белорусскими субтитрами

19-09-2017

В Гомеле покажут корейское кино с белорусскими субтитрамиС 21 по 24 сентября в к/т «Мир» пройдут Дни корейского кино. Зрители смогут бесплатно увидеть четыре фильма, в том числе «Дуресори: Голос Востока» с белорусскими субтитрами.

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Сентябрь 2017 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  

Новости

"н0ль бездомных животных" в Гомеле

zeroСовместный проект под названием «н0ль бездомных животных» начали «Волонтёрское движение по защите животных» и «Гомельское общество защиты животных «Доброта».

Целью проекта является уменьшение числа бездомных животных путём их стерилизации. Внести свой вклад в развитие проекта можно положив деньги на электронный кошелёк проекта easypay: 40294342.

Международный турнир по спортивным танцам «В ритме танца – 2013»

v ritmeМеждународный турнир по спортивным танцам «В ритме танца – 2013» проводимый ОО «Белорусская федерация танцевального спорта», ТСК «LATINO», ТСК «ТАНГО» приглашает всех желающих.

Данное мероприятие пройдет 9 – 10 марта 2013 года во дворце игровых видов спорта г. Гомель, ул. Ирининская, 16.

Фэст экскурсаводаў: далучайцеся!

festНеабыякавыя краязнаўцы і экскурсаводы, гісторыкі і архітэктары, настаўнікі і супрацоўнікі музеяў, турфірмаў, раённых аддзелаў культуры! 

20 – 21 красавіка ў Беларусі адбудзецца чарговы «Фэст экскурсаводаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА вось ужо 30 год.

Паэтычная вечарына — фота (дададзена відэа)

autografВечарына з удзелам гомельскіх паэтаў, на якую з Мінску завітаў (дзякуючы грамадскай кампаніі “Будзьма”) вядомы бард Зміцер Бартосік, паспяхова адбылася!

Фотасправаздачу з імпрэзы глядзіце ніжэй.

Адукацыйны курс: Інтэрнэт кіраваньне, грамадзянская супольнасьць, адвакатаваньне грамадзкай палітыкі

inet

Цэнтральны Эўрапейскі Ўнівэрсытэт абвесьціў пачатак курса: Інтэрнэт кіраваньне, грамадзянская супольнасьць і адвакатаваньне грамадзкай палітыкі, які адбудзецца 8-19 ліпеня 2013 у Будапешце (Вугоршчына).

Доўгатэрміновы навучальны курс «Акадэмія першых»

akademiyaМэта АП-2013 – падрыхтоўка дэмакратычных моладзевых лідараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у жыцьці сваіх арганізацыяў і супольнасьцей.

Адукацыйны курс складаецца з 5 сэмінараў (17 сэмінарскіх дзён), хатніх заданьняў, рэалізацыі навучальных праектаў.

Распачалася кампанія па аднаўленню рэквізітаў Мозырскага драмтэатра

mazyr teatrУ сацыяльных сетках распачаўся збор сродкаў на аднаўленне рэквізіту  Мозырскага драматычнага тэатра імя І. Мележа.

Каардынатары кампаніі па збору сродкаў заклікаюць неабыякавых прыносіць адзенне, абутак, пальчаткі, капялюшы, быжутэрыю, тканіну і іншыя рэчы, якія могуць спатрэбіцца для вырабу рэквізіту.

Дыктоўка на Дзень роднай мовы ў Гомелі

dyktouka 1Гомельскія дэмакратычныя сілы адзначылі сусветны дзень роднай мовы напісаннем традыцыйнай агульнанацыянальнай дыктоўкі.  Сёлетняе свята адметнае тым, што ў 2013 спаўняецца 150 год Паўстання Каліноўскага на Беларусі. Да гэтай даты і быў прымеркаваны тэкст - "Ліст з-пад шыбеніцы", які прачытаў для сабраўшыхся Уладзімір Арлоў, няхай і з дамапогай ютуба. 

Вечар падоўжыўся размовай на тэму паўстання і яго праяўлення на Гомельшчыне. Выступілі гомельскія гісторыкі Юры Глушакоў ды Марыя Булавінская

“Не будзь манкуртам” – улётка ад “Хопціь піць” на Дзень мовы

ne bydz 1У Дзень роднай мовы 21 лютага актывсіты Гомельскай грамадскай ініцыятывы “Хопіць піць – трэба жыць” праводзяць акцыю “Не будзь манкуртам”.

Усім неабыякавым прапаноўваецца раздрукаваць на хатнім прынтары ды распаўсюдзіць тэматычную ўлётку.

У Гомелі пачаў працу экалагічны інфацэнтр

asdemaНа базе гомельскай моладзевай экалагічнай арганізацыі “АСДЕМО” пачаў працу інфацэнтр, прэарытэтнымі накірункамі якога з’яўляюцца ўстойлівае развіццё, змена клімата і экалагічная палітыка. Інфацэнтр знаходзіцца па адрасе вул. Галавацкага 106а (прыпынак “Універсам”).

Збор подпісаў за беларускую мову для Android

androidНапярэдадні Міжнароднага Дня Роднай мовы,што адзначаецца 21 лютага, беларускія карыстальнікі папулярнай аперацыйнай сістэмы для смартфонаў Android распачалі папулярны апошнім часам у інтэрнэце збор подпісаў пад он-лайн петыцыяй да карпарацыі Google з просьбай распрацаваць версію на беларускай мове.

Гомельская ГА "Талака" запрашае на вечар этнічнай музыкі

vechar 13 сакавіка ў філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава адбудзецца музычная вечарына з удзелам мінскіх выканаўцаў традыцыйнай песні, што маюць палескае паходжанне, Юліі Літвінавай і Рамана Яраша.

Госці выканаюць пазаабрадавыя палескія песні ў традыцыйнай манеры, а таксама песні ў акустычным суправаджэнні (гітара, вуснавы гармонік). Апроч спеваў плануюцца традыцыйныя беларускія танцы пад сапараўдную дуду ды гарбата.

Культурная вясна ў Гомелі пачынаецца з “Кірмаша праектаў”

kirmash3“Кірмаш праектаў”, распачаты ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”  па рэгіёнах краіны, хутка прыедзе ў Гомель. Шукаюцца ідэі, здольныя зрабіць мясцовае культурнае жыццё больш цікавым, змястоўным і запатрабаваным!

Калі хочаш быць здароў - закаляйся!

zakalkaМенавіта пад такім дэвізам вось ужо другую зіму маладзёны Гомеля кожную нядзелю збіраюцца на беразе Сажа каб разам даць нырца ў зімовую пельку.

Шэрагі аматараў здаровага ладу жыцця за год не паменелі, У сярэднем каля 30 маладых гамельчукоў сваім прыкладам папулярызуюць ідэю здаровага ладу жыцця, і ідэю спорта як альтэрнатывы кепскім звычкам.

“Znich” у Гомелі 2 сакавіка

znich2 сакавіка ў Гомелі з вялікім канцэртам выступіць легендарны беларускі Folk-Pagan гурт “Znich”.

Канцэрт адбудзецца ў клубе “СССР”, што ў раёне Навабеліцы па вул. 1-й Тэхнічнай 16-а.

Квіткі можна набыць у папярэднім продажы ў рок-краме “Эпіцэнтр” (вул. Ірынінская 21-б) па 40 тыс (першыя 100 квіткоў) 50 тыс – 101 і далей і па 60 тыс у дзень канцэрту.

Выстава кніжнай гравюры адкрыецца ў Гомелі

graviura22 лютага ў 16-00 ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава адкрыецца новая экспазіцыя пад назвай «Вы и нас, трудившихся, не забывайте. Книжная гравюра XVI-XIX вв.».

На выставе наведвальнікі змогуць пабачыць унікальныя творы першых друкароў, такіх як Іван Фёдараў, Пётр Мсціславец і г.д.. А таксама кнігі з меднымі гравюрамі канца XVII стагоддзя.