Пн19072021

Последнее обновление:14.04.2020 | 12:14

Главная новость

Гомельскае ТБМ запрашае на анлайн-семінар

14-04-2020

Гомельскае ТБМ запрашае на анлайн-семінарГомельская ГА ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» працягвае шэраг адукацыйных сустрэч і запрашае бацькоў і іншых зацікаўленых на АНЛАЙН-семінар «СОРАМ. УЦЯЧЫ ЦІ ЗАСТАЦЦА?».

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Январь 2015 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 28 29 30 31  

Новости

У Светлагорскім судзе высветлілі: пікет можа быць дазволены на плошчы

svietlahorsk 27 01 15Райвыканкам прадаставіў аэрафотаздымак нібыта аб тым, што на плошчы месцаў для пікету няма. Гэта не задаволіла іншых удзельнікаў працэсу, і ўсе паехалі на плошчу. Прадстаўніца райвыканкама Н. Нічыпарэнка была супраць удзелу ў працэсе прадстаўніка грамадскасці.

У судзе Светлагорскага раёна завяршылася справа па скарзе грамадзяніна Юрыя Ляшэнкі на Сяргея Мяркулава, які да нядаўняга часу быў намеснікам старшыні райвыканкама. У мінулым годзе С. Мяркулаў не дазволіў грамадзяніну праводзіць пікет на Цэнтральнай плошчы, спасылаючыся на рэшэнне райвыканкама за 2008 год. Паводле гэтага рашэння, для масавых мерапрыемстваў была вызначана сцэнічная пляцоўка ў гарадскім парку (якая ўжо не існуе).

liashenka 27 01 15

Юрый Ляшэнка

У апошнім судовым паседжанні па справе, якое прайшло 26 студзеня, у якасці прадстаўніка грамадскасці ўдзельнічаў і выступіў кіраўнік Светлагорскай арганізацыі партыі "Справядлівы свет" Сяргей Рыгоравіч Дайнека. Хоць загадчыца юрыдычнага сектара райвыканкама Наталля Мікалаеўна Нічыпарэнка выказалася супраць яго ўдзелу ў працэсе.

dajneka 27 01 15

Сяргей Дайнека

Ю. Ляшэнка абгрунтаваў сваю незгоду з забаронай пікету на Цэнтральнай плошчы:

«Згодна з артыкулам 9 Закона аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь, "мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі могуць быць вызначаны пастаянныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама месцы, дзе іх правядзенне не дапускаецца, з паведамленнем аб гэтым у СМІ". Аднак дадзены Закон не забараняе правядзенне масавых мерапрыемстваў у іншых месцах, акрамя месцаў, у якіх правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца ў адпаведнасці з арт. 9 дадзенага Закона.»

Артыкул 9 не дапускае правядзенне масавых мерапрыемстваў, у прыватнасці, бліжэй 50 метраў ад будынкаў выканкамаў. Раней суддзя двойчы даручаў работнікам выканкама прадаставіць план Цэнтральнай плошчы з указаннем яе памераў. Аднак і на гэты раз прадстаўніца выканкама Н. Нічыпарэнка прынесла толькі аэрафотаздымак, на падставе якога сцвярджала, што далей 50 м ад выканкама месца на плошчы няма. Копію плана, сказала яна, можна атрымаць толькі ў Светлагорскім бюро па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру, а гэта – паслуга платная (каля 30 тыс. руб. – карэсп.).

Таму суддзя зрабіў перапынак у пасяджэнні, і ўдзельнікі працэсу на аўтамабілі Ю. Ляшэнкі з'ездзілі на плошчу. Яны зрабілі замер рулеткай. Вымярэнне пацвердзіла, што насупраць выканкама плошча шырэйшая за 50 метраў. Гэта значыць, на ёй ёсць месца, дзе пікетаванне не супярэчыць закону.

Тым не меньш, суддзя Уладзімір Сцяпанаў не задаволіў скаргу Ю. Ляшэнкі. Суддзя пастанавіў, што грамадзянін, жадаючы пікетаваць на плошчы, павінен быў указаць у заяве, што будзе рабіць гэта далей 50 м ад выканкама. Зараз Ю. Ляшэнка чакае матывавальную частку судовай пастановы, пасля чаго будзе вырашаць свае далейшыя дзеянні па гэтым пытанні.

Ю. Ляшэнка лічыць, што судовы працэс прынёс і станоўчы вынік: у судзе пацверджана, што масавае мерапрымства можна быць дазволена не толькі на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, а ў любым месцы – не бліжэй за 50 м ад аб'ектаў, вызначаных законам.

 

You have no rights to post comments