Пн06122021

Последнее обновление:14.04.2020 | 12:14

Главная новость

Гомельскае ТБМ запрашае на анлайн-семінар

14-04-2020

Гомельскае ТБМ запрашае на анлайн-семінарГомельская ГА ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» працягвае шэраг адукацыйных сустрэч і запрашае бацькоў і іншых зацікаўленых на АНЛАЙН-семінар «СОРАМ. УЦЯЧЫ ЦІ ЗАСТАЦЦА?».

Подробнее »

Популярные новости

Календарь новостей

<< < Март 2015 > >>
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          

Новости

У Гомельскай вобласці будуць праведзены падводныя археалагічныя абследаванні

archaeological excavations 11 03 15У летнім археалагічным сезоне 2015 года плануецца правесці падводныя археалагічныя абследаванні на рэках Бярэзіна і Прыпяць на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Мэтай працаў будзе пошук рэшткаў сярэдневяковых прычальных збудаванняў, суднаў і іншых артэфактаў, дзеля папаўнення навуковых звестак па гісторыі Беларусі.

Агульнае кіраўніцтва абследаваннямі будзе ажыццяўляць доктар гістарычных навук, прафесар Сяргей Рассадзін. Непасрэдна падводныя пошукі выканаюць дабраахвотнікі пад кіраўніцтвам інструктара дайв-цэнтра "Марскі Пегас" Андрэя Ліхачова (Мінск).

Абследаванні пройдуць у Мазырскім і Светлагорскім раёнах. У Мазырскім раёне мяркуецца абследаваць участак Прыпяці ля ўрочышча Кімбараўка ў г. Мазыры, дзе існуе сярэдневяковае гарадзішча VIII – IХ стагоддзяў. Пачынаючы з 2016 г., плануюцца археалагічныя раскопкі на гэтым гарадзішчы.

У Светлагорскім раёне падводныя абследаванні пройдуць у трох месцах: ля вёскі Каралева Слабада-2, дзе ў 1643 – 1655 гадах існаваў горад Казімір з Магдэбургскім правам; ля ўрочышча Шацілінскі Востраў – старадаўняй часткі г. Светлагорска; а таксама ля в. Якімава Слабада, дзе існуе гарадзішча жалезнага веку і ранняга сярэднявякоўя (канец 1 тыс. да н. э. – VII ст. н. э.). Ва ўсіх гэтых месцах на працягу шэрагу гадоў вяліся раскопкі.

archaeological excavations 11 03 15

Валы і роў гарадзішча ў в. Якімава Слабада (Баравікоўскі сельскі Савет Светлагорскага раёна)

Кіраўнік дайв-цэнтра "Марскі Пегас" А. Ліхачоў не першы год супрацоўнічае з археолагамі, у прыватнасці, ў 2014 г. ён удзельнічаў у выяўленні рыцарскіх даспехаў ХVI ст. на дне р. Віхра ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. У пачатку сакавіка С. Рассадзін (прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта) сумесна з А. Ліхачовым і пры садзеянні мясцовых памочнікаў агледзілі месцы будучых абследаванняў і намецілі планы супрацоўніцтва.

archaeological excavations 11 03 15 2

Выгляд з гарадзішча Якімава Слабада на р. Бярэзіну

Т.Маслюкоў

You have no rights to post comments